Эксклюзіў АТН. Лічбавая копія "Буквара" 1618 года - у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

16 марта 2018

Наша здымачная група першай сярод СМІ атрымала доступ да кнігі. Яна была надрукаваная на нашых землях - у Еўі.

Электронную копію каштоўнага выдання падала Каралеўская бібліятэка Даніі. Лічбавы варыянт "Буквара" неўзабаве будзе даступны чытачам Нацыянальнай бібліятэкі і аддаленым карыстальнікам. Таксама плануецца выпуск факсімільнага выдання.

Усяго ў свеце захаваліся два экзэмпляры падручніка. Поўны знаходзіцца ў лонданскай бібліятэцы "Мідл Тэмпл". У гонар 400-годдзя беларускага "Буквара" галоўнае кнігасховішча краіны ўжо рыхтуе маштабную выставу. Прэзентацыя адбудзецца ў канцы сакавіка.