Ягор Канчалоўскі здыме кіно ў Беларусі

11 апреля 2016

Расійскі рэжысёр, самымі паспяховымі рэлізамі якога ў пракаце сталі баевікі "Антыкілер" і "Уцёкі", прыехаў у Мінск, каб абмеркаваць з беларускімі калегамі праект і правесці кастынг акцёраў на галоўныя ролі. Нацыянальнае кіно "Сляды на вадзе", прысвечанае 100-годдзю стварэння беларускай міліцыі, здымуць паводле кнігі беларускага аўтара Мікалая Ільінскага. Гэта не проста гісторыя, а мастацкая рэканструкцыя рэальных падзей, гісторыка-дэтэктыўны раман пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у пасляваенныя гады. Здымкі паўнаметражнага мастацкага фільма пачнуць ужо летам. Для таго каб яны адбыліся, супрацоўнікі кінастудыі "Беларусьфільм" сустракалася з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў.

Ягор Канчалоўскі ўжо праводзіў адбор па фотабазе і кінематаграфічным матэрыяле. Вядома, што ў фільме будзе шмат характараў і персанажаў, упор на беларускіх акцёраў. У пракат у Беларусі і Расіі карціна выйдзе ў сакавіку наступнага года да юбілейнай даты - 100-годдзя стварэня беларускай міліцыі.