Ягор Канчалоўскі прыехаў у Мінск с новым фільмам "Вяртанне ў А"

27 февраля 2015

Сярод набытых спецыяльнасцяў мастацтвазнаўца і бізнесмена ён выбраў прафесію рэжысёра. Па прызванні і па спадчыне. Ягор Канчалоўскі - яркі прадстаўнік кінадынастыі -  прыехаў у Мінск са сваім новым ігравым фільмам "Вяртанне ў А". Перад паказам адбыўся  творчы вечар. Расійскі рэжысёр і прадзюсар  расказаў аб сваім творчым вопыце ў рэжысуры: ад рэкламных відэакліпаў да ігравога кіно і дакументальных праектаў.

Яшчэ адна мэта візіту ў Мінск - самая галоўная  для Ягора Канчалоўскага - адкрыццё бібліятэкі імя свайго легендарнага дзеда, савецкага пісьменніка і паэта Сяргея Міхалкова. Урачыстая цырымонія адбудзецца сёння ў мінскай гімназіі №1.