Джаз на мове танца

11 апреля 2018

Упершыню ў Беларусі джазавыя мелодыі дапаўняюць не спевакі, а танцоры. Эксперыментальны праект у Мінску прапануюць прафесійныя музыканты і артысты балета. Мастацкую імправізацыю стварылі танцавальны калектыў пад кіраўніцтвам грузінскага харэографа Гіві Кбілашвілі і каманды беларускага джазмена Андрэя Славінскага. Як вынік - цікавае спалучэнне розных відаў мастацтва, імправізаванае дзеянне, якое нараджаецца на вачах гледачоў. Праект "Джаз на мове танца" раскрывае новыя імёны. Ацаніць іх таленты ў Мінску можна заўтра, 12 красавіка.