Двухбаковую ікону XVIII стагоддзя прэзентаваў Нацыянальны гістарычны музей

5 марта 2013

На экспанаце з аднаго боку адлюстраванне Хрыста, з другога - Багародзіцы Ружанцовай са cвятыми Дамінікам і Розай Лімскай.

Ікона ўпершыню дэманструецца наведвальнікам музея. Хаця ў фонды яна паступіла яшчэ ў 1971 годзе, яе не дапускалі да вернісажаў з-за дрэннага стану. І толькі зараз рэстаўратары падарылі другое жыццё.