Двухгадзінны канцэрт ад групы Aura прайшоў у прамым эфіры

16 мая 2020
Група Aura дала двухгадзінны канцэрт у прамых эфірах "Беларусь 3" і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Канцэртнай пляцоўкай для жывога сэта стала Вялікая студыя Дома радыё. Прычым, для легендарнай прасторы - гэта першы вопыт адначасовага вядзення тэле- і радыётрансляцыі. Юлія Быкава і Яўген Алейнік падрыхтавалі песні нацыянальных адбораў на "Еўрабачанне", мелодыі аб малой радзіме з цыкла "Куточак Беларусі" і, вядома, радыёхіты. Гасцямі лайф-канцэрта таксама сталі народныя і заслужаныя артысты: Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Іна Афанасьева.  Паміж песнямі тандэм падрабязна распавёў аб удзеле ў "Еўрабачанні" і працы над альбомамі. У найбліжэйшы час канцэрт з'явіцца на YouTube-канале "Беларусь 3".