Палац мастацтваў прымае чацвёртае беларускае трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

5 декабря 2019
Традыцыйныя тэхнікі і інавацыйныя аўтарскія прыёмы. Палац мастацтваў на Казлова, 3  прымае  чацвёртае беларускае трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўныя матэрыялы, з якімі працавалі майстры, - тэкстыль, кераміка, шкло, метал і скура. Творчыя пошукі пры ўсёй разнастайнасці прапанаваных тэм, вобразаў і стылістычных рашэнняў аб’ядноўвае імкненне наблізіцца ў сваіх працах да сутнасці гармоніі і прыгажосці навакольнага свету. У аснове стварэння арт-аб'ектаў - прынцыпы народных і класічных традыцый.

Выставачная экспазіцыя чацвёртага трыенале раскрывае патэнцыял як шырока вядомых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, так і маладых аўтараў. Мастакі розных пакаленняў захоўваюць нацыянальны стыль у сваіх сучасных творах.