Палац дзяцей і моладзі “Золак” святкуе свой саракавы дзень нараджэння

24 апреля 2015

Палац дзяцей і моладзі “Золак”, што ў Заводскім раёне сталіцы, святкуе свой саракавы дзень нараджэння. З нагоды свята быў арганізаваны ўрачысты канцэрт, які падрыхтавалі самі выхаванцы ўстановы. Юныя таленты прысвяцілі палацу свае музычныя і танцавальныя нумары. Дарэчы, за ўвесь час існавання “Золак” раскрыў таленты тысяч адораных юнакоў і дзяўчат.

Сёння ў “Золаку” працуюць дзясяткі разнастайных гурткоў. На творчыя заняткі сюды прыходзяць 5 тысяч маладых людзей.