Дзве гучныя прэзентацыі на міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску

5 февраля 2014
Выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі прапанавала манументальную працу - кнігу аб айчынным хакеі. 776 старонак пра лепшых гульцоў і вядомых тытулаваных майстроў, гісторыю будаўніцтва лядовых арэн і стварэнне дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Каб сабраць усе дакументальныя матэрыялы, спатрэбіліся два гады. Выданне прысвечана 20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і маючым адбыцца сусветным лядовым баталіям. Сёння наведвальнікі выставы ўпершыню змаглі прачытаць дзённік жонкі беларускага касманаўта Алега Навіцкага. 5 месяцаў жонка астранаўта Юлія Навіцкая пісала мужу пра ўсё, што адбываецца на Зямлі ў яго адсутнасць. Сёння камандзір касмічнага карабля падзяліўся сваімі ўражаннямі і павіншаваў жонку з літаратурным дэбютам.

У кніжным кірмашы сёлета ўдзельнічае больш за 600 экспанентаў з 26 краін. Адкрыты чытацкі марафон да нядзелі, штодзень з 10 раніцы да 7 вечара.