Два шэдэўры сакральнага мастацтва папоўнілі фонды Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

17 июля 2018

Эксклюзіў Агенцтва тэленавін. Наша здымачная група першай дэманструе іконы Святога Мікалая пачатку ХХ стагоддзя і Пакрову Прасвятой Багародзіцы XIX стагоддзя. Яны былі набыты ў прыватных калекцыянераў на сродкі мецэната, які пажадаў застацца інкогніта. Унікальнасць абразоў у тым, што яны былі напісаны стараверскімі майстрамі на тэрыторыі былога Бабруйскага павета. Мастакі прытрымліваліся візантыйскага і рускага ўзораў іканапісу.

Усяго ж у фондах Нацыянальнага мастацкага музея захоўваецца каля 550 ікон і алтарных карцін. Самая старажытная датавана XV стагоддзем. Нядаўна набытыя экспанаты выставяць у новым комплексе Музейнага квартала, будаўніцтва якога зараз актыўна вядзецца ў сталіцы.