Два пейзажы пэндзля Аляксандра Рубца перададзены ў фонды Нацыянальнага мастацкага музея

23 февраля 2019

"Вяршыні Дангуз-Аруна" і "Асеція. Аланія. Даргаўс" - два пейзажы пэндзля мастака-беларуса перададзены ў фонды Нацыянальнага мастацкага музея. Аляксандр Рубец, ураджэнец Гродна, які доўгі час жыве на Каўказе, у Год малой радзімы прывёз свае карціны ў Беларусь. Работы выкананы алеем на палатне буйнымі экспрэсіўнымі мазкамі. Гэта стыль майстра, які, дарэчы, з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Расійскай акадэміі мастацтваў.

Таксама мастак выступіў і ў ролі культурнага дыпламата. У Нацыянальным мастацкім пройдуць два сумесныя праекты: выстава мастакоў - членаў Расійскай акадэміі мастацтваў і экспазіцыя твораў народнай творчасці і прафесійных майстроў з усіх каўказскіх рэспублік.