Два дні на сцэне Вялікага тэатра Беларусі Піцерскі балет

17 апреля 2013

Два дні на сцэне Вялікага тэатра Беларусі Піцерскі балет пад кіраўніцтвам мэтра псіхалагічнага балета харэографа Барыса Эйфмана. У сваіх спектаклях ён звяртаецца да творчасці Пушкіна, Заля, Чэхава, Шэкспіра. А ў Мінск прыехаў з прэм'ерай паводле  Дастаеўскага Браты Карамазавы.


Падрабязней - Ларыса Гулякевіч.

Зварот да такіх літаратурных вобразаў,  як Анегін, Ганна Карэніна, Дон Жуан, Чайка, Радэн і тым больш Браты Карамазавы Дастаеўскага не заўсёды пад сілу сусветнаму кінематографу. А тут - балет, дзе раскрываюцца  вечныя пытанні духоўнага і філасофскага жыцця чалавецтва.

Класіка сусветнай літаратуры  ў харэаграфіі Барыса Эйфмана. Ён спалучае ў сваіх спектаклях музычныя творы Чайкоўскага, Баха, Шнітке і нават рок-музыку. А такі выразны сродак у мастацтве як мова цела тут вельмі красамоўны і даведзены да дасканаласці. У аўтарскіх спектаклях Барыса Эйфмана драматычная ігра артыстаў не саступае сучаснай харэаграфіі. Тут прысутнічае ўсё: мастацтва танца, пастаноўка святла, выдатная музыка і феерычнае балетнае шоу са спецэфектамі. Балет Браты Карамазавы - новае пластычнае прачытанне Эйфманам  рамана Дастаеўскага. Кардынальна перапрацаваўшы свой уласны спектакль 1995 года Карамазавы, які ў свой час набыў сусветнае прызнанне, харэограф стварыў эмацыянальна і інтэлектуальна насычаную балетную псіхадраму ў танцы.

Трэба адзначыць, што асноўную частку трупы Эйфманаўскага  балета складаюць беларусы. Заваяваць увагу і любоў  піцерскай публікі не лёгка, сусветнай - тым больш. Беларускага гледача лічаць у тэатры Эйфмана падрыхтаваным, інтэлектуальным і ўдзячным.