"Дух Шаўковага шляху" прыехаў з Шанхая

27 августа 2019
Больш за 50 карцін кітайскай каліграфіі і жывапісу размясціліся ў адной з залаў Палаца мастацтваў. Творы выкананы па тэхналогіі "будыйская чырвоная". Аснову складае шаўковая вышытая тканіна, на якой замацавана спецыяльная сіняя папера. Малюнак і каліграфія нанесены пяром з выкарыстаннем фарбаў з крупінкамі сапраўднага золата. Ва ўсіх творах прысутнічаюць будыйскія сюжэты.

Выставу "Дух Шаўковага шляху" ў Мінск прывезла творчая дэлегацыя з Шанхая ў адказ на беларускі праект "Адзін пояс і адзін шлях". З творамі кітайскай каліграфіі і жывапісу можна азнаёміцца толькі да пятніцы.