Старажытны Рагачоў прымае гасцей з усіх куткоў краіны

3 сентября 2016

Старажытны Рагачоў у гэтыя хвіліны прымае гасцей з усіх куткоў краіны, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Дзень беларускага пісьменства і культуры на тры дні сабраў у раённы цэнтр культурную эліту - аўтараў і чытачоў, знаўцаў і аматараў айчыннай кнігі. Запланаваныя больш за паўсотні мерапрыемстваў, сярод якіх круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі, выставы і канцэрты, конкурсы і цырымоніі ўзнагароджання.

Самыя яркія падзеі свята адсочвае наша творчая група. З Рагачова прама ў гэтыя хвіліны з навінамі наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).