Старажытныя традыцыі выцінанкі працягваюць у Маладзечне

18 апреля 2020
Галоўным атрыбутам Вялікадня нязменна застаецца яйка як сімвал сусвету, багацця і дабрабыту. Традыцыі знакамітай маладзечанскай выцінанкі беражліва захоўваюць і працягваюць у каледжы імя Агінскага. Народныя святы тут уважліва вывучаюць, а на паперы кожны ўзор адпавядае вызначанаму сюжэту. 

На працягу года студэнты музычнага каледжа Агінскага ў Маладзечне ствараюць дыпломныя і курсавыя работы ў розных мастацкіх стылях. Галоўнае - захаваць шматвяковыя традыцыі.