Старажытныя традыцыі роспісу яек працягваюць у Маладзечне

17 апреля 2020
Ужо ў гэту нядзелю праваслаўныя адзначаць галоўнае свята хрысціянскага календара - Вялікдзень. І самы галоўны сімвал тут - велікоднае яйка, якое ўвасабляецца і ў розных стылях беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працягваць старажытныя традыцыі і ствараць новыя. 

Ларыса Гулякевіч вырашыла знайсці залатую сярэдзіну і адправілася ў творчыя майстэрні Маладзечна і Мінска. 

Тут працягваюць традыцыі славутай маладзечанскай выцінанкі. Дэталёва вывучаюцца народныя святы, якім адпавядае кожны сюжэт на паперы. Да Вялікадня галоўны атрыбут - яйка - як сімвал сусвету, багацця і добрабыту. 

А аб'ядноўвалі неба і зямлю - птушкі, яшчэ адзін сімвал велікоднага свята. 

На працягу года студэнты дэкаратыўна-прыкладнога аддзялення музычнага каледжа імя Агінскага ў Маладзечне ствараюць дыпломныя і курсавыя працы ў розных мастацкіх стылях. Галоўнае, каб захоўваліся старадаўнія традыцыі. 

Аўтарскі падыход да аздаблення велікодных яек

Старажытныя традыцыі самага галоўнага свята для хрысціян! Як сёння ўпрыгожыць пакой, накрыць стол і надаць Вялікадню сучасную атмасферу. Я ведаю такога майстра, які вырашыў падзяліцца з намі сваімі сакрэтамі ўтульнасці і гасціннасці, - Вольга Угрыновіч.

Сямейная традыцыя

Вольга Угрыновіч працягвае сямейную традыцыю сваіх бацькоў-мастакоў: малюе карціны ў розных тэхніках. А яе керамічныя вырабы з адбіткам натуральных раслін натхняюць на творчасць і дораць цёплую энергію і ўзнёслы настрой. 

Да кожнага свята ў яе майстэрні з'яўляюцца новыя вырабы адпаведна тэматыцы. Фарфоравыя анёлы, кураняты, аднак яйкі фарбуюцца свежыя і абавязкова натуральнымі фарбамі. Гэтым разам - чырвонай гарбатай каркадэ. Каб яйкі былі больш яркія, іх можна пакрыць алеем.