Старажытны індыйскі твор на беларускай мове

7 июля 2016

У Мінску прэзентавалі першы пераклад «Рыгведы». Гэта найстаражытнейшы твор індыйскай цывілізацыі, літаратурна-культурны помнік, напісаны на мове санскрыту амаль 1500 гадоў да нашай эры. У складзе і гімны багам, і пазнавальныя артыкулы пра мову, і светапогляд старажытных айраў, якія стваралі «Рыгведу». На беларускую мову твор пераклаў наш паэт Ігар Кулікоў. Прэзентацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Панкадж Саксена, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі: 

«Рыгведзе» больш за 4 тысячы гадоў. Упершыню яна перакладзеная на беларускую мову. Твор быў напісаны на старажытнай мове Індыі санскрыце. Работа, зробленая беларускім паэтам Ігарам Куліковым, унікальная і вельмі складаная. Гэта невялічкія гімны, якія былі перакладзеныя ў вершаваным стылі і захоўваюць музыку арыгінала. Цудоўная праца».

Частка кніг застанецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выданне таксама можна набыць у магазіне «Акадэмкніга».