Славутасці Беларусі можна ўбачыць падчас сплаву на байдарках

22 августа 2018

Па водным маршруце на Іслачы можна наведаць маёнтак Тышкевічаў і могілкі Дуніна-Марцінкевіча. Гістарычна цікавы маршрут па Суле, а класічны водны - па маляўнічых месцах Віліі і Нарачанкі, дзе можна зазірнуць у вёску-музей Заброддзе.

Маршруты выхаднога дня - самыя папулярныя, аднак ёсць і варыянты на адзін дзень без палатачных начлегаў.