Даспехі з калекцыі Радзівілаў вярнуліся ў Нясвіж

21 июня 2017

Вяртанне, якое па праве можна назваць гістарычным. Даспехі з калекцыі Радзівілаў вярнуліся ў Нясвіж. Некалі згубленыя рарытэты прыбылі з аўкцыёна ў ЗША. Пакуль гэта адзіны арыгінальны экспанат з некалі найбагацейшага збору магнацкага роду. Ваенная амуніцыя другой паловы XVI стагоддзя трапіла і на вокладку спецыяльнага выдання кнігі-альбома "Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Калекцыя зброі і даспехаў". Лімітаваную версію сёння прэзентавалі ў замку ганаровым гасцям - прадстаўнікам роду Радзівілаў. Нашчадкі амаль каралёў прыехалі з Італіі.

З арыстакратамі сустрэлася Ніна Мажэйка.

Паўдаспех ландскнехта - нямецкага наёмніка прыватнай маёмасці Радзівілаў. Амуніцыя другой паловы XVI стагоддзя - сапраўдны эксклюзіў з уласнай калекцыі. Рарытэт з аўкцыёна прыбыў са штата Масачусетс. Веліч спадчыны Радзівілаў у галіне зброі і даспехаў усё ж такі ў мінулым - мае свае прарэхі. Збор пачаў фарміраваць яшчэ першы ардынат Нясвіжскага замка Мікалай Радзівіл Сіротка, але фонд роду як папаўняўся, так і пазбаўляўся прадметаў падчас рэквізіцый ці па добрай волі ўладальнікаў. Вось гэты шэдэўр ваеннага мастацтва зараз знаходзіцца ў Вене. Зброя Радзівіла Чорнага аздобленая эмалямі ў тэхніцы, якую, канстатуюць, можна лічыць непаўторнай.

Пад адну вокладку зброю і даспехі Радзівілаў узору XVI стагоддзя змясцілі Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў. Творчы тандэм знаёмы па праекце “Спадчына Беларусі”. Спадчыну Радзівілаў яны сфатаграфавалі, апрацавалі і зрабілі дызайнерскі канцэпт. Кнігу-альбом выпусцілі лімітаваным тыражом - 775 экзэмпляраў.

Гэта адзін з пяці паркаў, зробленых па загадзе Марыі Дароты дэ Кастэлян. Княгіня - рэстаўратар, дэкаратар, літаратар. Менавіта ад яе шлюбу з Антоніем Вільгельмам бярэ пачатак берлінская ветка Радзівілаў і працягваецца італьянская.

Перадапошнім ардынатам Нясвіжа быў унук Марыі Дароты Антоній Альбрэхт. Ён і зараз у замку. На партрэце. Пісаў малодшы брат Леон. Але ніколі не падпісваўся. Вось ён з братам на фотаздымку ў 20-я. Потым нацыяналізацыя, іміграцыя... Так Радзівілы трапілі ў Італію.

Нашчадкі роду зараз жывуць у замку. Ужо не ардынаты, але сапраўдныя арыстакраты. І заўтра яны плануюць візіт у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.