Дапрацаваны праект указа "Аб мерах па стымуляванні развіцця кінематаграфіі" вынесены на абмеркаванне

10 октября 2017

Праект указа "Аб мерах па стымуляванні развіцця кінематаграфіі", які ў свой час выклікаў вялікі рэзананс, дапрацаваны і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Так, свае прапановы ў дакумент можа ўнесці кожны, хто жадае. Над удасканаленнем праекта ўказа працавала каманда з сарака прадзюсараў. Іх дапаўненні закранаюць многія пытанні, у тым ліку і парадак расходавання сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на кінастужкі, паказы і распаўсюджванне фільмаў.

У лістападзе "Беларусьфільм" адкрыецца пасля дзесяцігадовай рэканструкцыі. Да афіцыйнай даты Нацыянальная кінастудыя рыхтуе прэм'еру: выхад новага фільма Вячаслава Нікіфарава "Тум-пабі-дум".