Дом-музей Ваньковічаў адзначае 15-годдзе пасля маштабнай рэканструкцыі

9 июня 2015

Старажытная сядзіба ў цэнтры горада была ўладаннем знатнага роду. У XIX стагоддзі тут жыў стрыечны брат вядомага на ўвесь свет мастака Валенція Ваньковіча. Дагэтуль у музеі не было ніводнай арыгінальнай работы майстра пэндзля. Цяпер жа ў экспазіцыі з'явіўся партрэт-арыгінал.

Дваранская гняздо ў дэталях разгледзела Ніна Мажэйка. Шляхецкі маёнтак у цэнтры Мінска. На парозе сам мастак Валенцій-Вільгельм Ваньковіч у бронзе і з палітрай сустракае гасцей. Дом некалі належаў кузэну беларускага партрэтыста-касмапаліта. Сваім яго лічаць і ў Літве, і ў Польшчы, нават у Расіі, аднак дакладна вядома: нарадзіўся ў вёсцы Калюжыцы Мінскай губерніі. Асабістых апартаментаў у межах Мінска ў Ваньковіча было некалькі: майстэрня, рэзідэнцыя ў Сляпянцы (зараз рэстаран), але амаль у першапачатковым выглядзе толькі гэты двор на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Вось так ён выглядаў да пачатку рэстаўрацыі ў 1977 годзе.

Шляхецкія сядзібы ў Беларусі не проста помнікі архітэктуры з шыльдай "гісторыка-культурная каштоўнасць". Пры адносна слабым развіцці гарадоў такія двары з бібліятэкамі, аматарскімі тэатрамі, аркестрамі, сямейнымі галерэямі і творамі мастацтва мясцовых і еўрапейскіх майстроў былі своеасаблівымі бытавымі музеямі. Тое, што для гаспадароў было штодзённым, слугамі успрымалася як раскоша.

Унутранага плана дома не захавалася. Інтэр’еры аднаўлялі па літаратурных і жывапісных крыніцах. Атрымаўся праект адэкватны часу. Усе экспанаты арыгінальныя і адносяцца да першай паловы XIX стагоддзя. Нават люстры – у кожным пакоі свая. Да 1920 года гэта была ўласная маёмасць Ваньковічаў. Савецкія ўлады ў шляхецкіх апартаментах зрабілі камунальныя кватэры. Пасля вайны літаральна ў гародзе жыхары знайшлі скульптуру пад падмуркам. Гэта адзіны прадмет, які сапраўды належаў фаміліі.

Яшчэ адна адметнасць – аж у трох залах галерэя партрэтаў. Неад’емная частка сядзібы таго часу. Жывапісныя копіі прадстаўнікоў знакамітых беларускіх радоў по ўзоры XIX стагоддзя знаходзяцца ў музеі.

З гасцёўні зрабілі музычны салон. Але замест раялю гучалі скрыпкі. У доме, дзе часцяком бываў мастак Валенцій Ваньковіч, нарэшце з’явіўся адзіны ў краіне партрэт яго пэндзля з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Томаш Зан – бліжэйшы сябра па Віленскім універсітэце. Тут ужо ў сталым узросце ў дзяржаўным сурдуце. Дарэчы, сакурснікаў ён пісаў з ахвотай. Што гаварыць, калі самая праслаўленая яго работа "Міцкевіч на гары Аю-Даг".

Аўтэнтык Валенція Ваньковіча застанецца ў экспазіцыі на дэпазітнай аснове. Адзіны арыгінал пэндзля маэстра ў свабодным доступе з 10 чэрвеня.