Дакументальны фільм-прысвячэнне "Анатолю Ярмоленку!" глядзіце пасля "Панарамы"

15 ноября 2017

З юбілеем сёння віншуюць Анатоля Ярмоленку. Салісту і нязменнаму лідару ансамбля "Сябры" спаўняецца 70 гадоў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі з юбілеем.

Белтэлерадыёкампанія прыгатавала асаблівы падарунак. На першай кнопцы дакументальны фільм-адкрыццё "Анатолю Ярмоленку!". Стужка пра мэтра беларускай эстрады - гэта праўдзівая гісторыя жыцця Анатоля Іванавіча з вуснаў самога народнага артыста, яго калег і, вядома, самых блізкіх і родных. У дакументальным нарысе Агенцтва тэленавін эксклюзіўныя хранікальныя кадры і сенсацыйныя інтэрв'ю. Уся праўда аб станаўленні ВІА, славе і інтрыгах - сёння вечарам пасля "Панарамы".