Дакументальная хроніка з Імперскага ваеннага музея Лондана ўпершыню ў Беларусі

17 ноября 2016

Беларусы змогуць убачыць фільм - аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Упершыню ў нашай краіне дакументальная хроніка з Імперскага ваеннага музея Лондана, прызнаная помнікам гісторыі. Пра тое, як важна захоўваць памяць аб сваім мінулым, сёння ішла размова і на сустрэчы Прэзідэнта з журналістамі. У працяг гутаркі - кадры нашага наступнага матэрыяла. Дакументальную стужку "Бітва на Соме" (а заўтра як раз 100-годдзе з дня яе заканчэння) паглядзелі больш як 20 мільёнаў чалавек. Рэкорд для брытанскай кінаіндустрыі. Хранікальныя планы першых ваенных карэспандэнтаў - у рэпартажы Алены Борматавай. Толькі для "Панарамы".

На кадрах - перадавыя пазіцыі Брытанскай арміі падчас адной з самых доўгіх ваенных кампаній Першай сусветнай вайны - бітвы на Соме. Аператараў Джэфры Малінэса і Джона Макдаула зараз называюць першымі франтавымі кінахранікёрамі.

Юлія Буслаева, саветнік па пытаннях культуры і адукацыі пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі: "Фільм праглядзела 20 мільёнаў чалавек, што і на сённяшні дзень з'яўляецца абсалютным рэкордам для брытанскай кінаіндустрыі. Кадры з фільма тыражуюцца і друкуюцца ў часопісах. У Вялікабрытаніі яны сталі сімвалам Першай сусветнай вайны".

Імперскі музей Лондана даў дазвол на дэманстрацыю адрэстаўраванай лічбавай копіі фільма ў Беларусі. У Нацыянальным гістарычным музеі версія дакументальнай стужкі ідзе з рускімі субцітрамі. Гэта самы доўгі фільм сваёй эпохі - гадзіна 16 хвілін. Для музейнага праекта яе скарацілі да 53 хвілін.

Аляксандр Храмой, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: "На тэрыторыі Беларусі, на жаль, захавалася вельмі мала такой кінахронікі, якая паказала б падзеі Першай сусветнай вайны. Франтавых здымак фактычна наогул няма".

"На территории Беларуси, к сожалению, сохранилось очень мало такой кинохроники, которая бы показала события Первой мировой войны. Фронтовых съемок фактически вообще нет".

Дэманстрацыя фільма прымеркавана да 100-годдзя бітвы на Соме. Ваенная кампанія, якая стала пераломным момантам Першай сусветнай. Пасля яе Германская імперыя загаварыла аб магчымым перамір’і.

Бітва на Соме - адна з самых маштабных ваенных кампаній Першай сусветнай. Яна доўжылася 141 дзень і забрала жыцці больш чым мільёна чалавека. Тут упершыню прымянілі танкі і па-сутнасці з'явілася ваенная авіяцыя.

У экспазіцыі - агітацыйныя плакаты перыяду Першай сусветнай. Частка з фондаў ваеннага ведамства Вялікабрытаніі, частка - зборы Нацыянальнага гістарычнага музея. Зараз ідуць перамовы аб магчымасці прэзентацыі дакументальна-хранікальнай выставы ў рэгіёнах Беларусі.