Сардэчна запрашаем у Быхаў

23 августа 2013

Горад рыхтуецца прыняць юбілейны Дзень беларускага пісьменстваі. Гаспадар урачыстасцяў па традыцыі зменьваецца. Упор зроблены на сацыяльна-значныя аб'екты, каб яны служылі жыхарам раёна і пасля правядзення свята. Усяго больш за 100 аб'ектаў: гэта і чыгуначны вакзал, і кінатэатр, і дом культуры. Ужо ў наступныя выхадныя тут упершыню прагучыць гімн Дня пісьменства, адбудзецца прэзентацыя новых выдавецкіх праектаў. А пакуль гатоўнасць ацаніла наша здымачная група.



Дзень пісьменства - адно з галоўных святаў Беларусі. Яго духоўны складнік пераацаніць проста немагчыма. Бо хто не памятае гісторыю, не мае будучыні. І аб гэтым гаварыў Прэзідэнт Беларусі ў пачатку года падчас уручэння прэмій За духоўнае адраджэнне.


Сёння Быхаў да сустрэчы шматлікіх гасцей толькі рыхтуецца. Мясцовыя жыхары з часовымі нязручнасцямі змірыліся. Яны ўжо бачаць новае аблічча свайго горада.


Яшчэ адным упрыгажэннем горада стане фантан, які знаходзіцца ў цэнтры горада. У прынцыпе, ён працаваў і раней, але ў яго было ўсяго пяць фарсунак, з якіх вада паднімалася на метр. Пасля рамонту тут будзе ўжо 72 фарсункі. А вада будзе біць на вышыню ў пяць метраў.


Яшчэ на першым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта было прынята рашэнне аб рэканструкцыі ў першую чаргу сацыяльна значных аб'ектаў. Каб яны маглі не проста надаць новае аблічча гораду, але і доўгія гады служылі мясцовым жыхарам, іх дзецям і ўнукам.


Новыя аўта- і чыгуначны вакзалы, кінатэатр, дом культуры… Усяго па раёне рэканструкцыя закранула больш за сто аб'ектаў. Прычым, ёсць і такія, якія ў будучыні прынясуць не проста карысць, але і добры прыбытак.


Ну і якое ж свята без гулянняў. Усіх сакрэтаў маючых адбыцца гулянняў арганізатары папрасілі нас пакуль не раскрываць. Але ўжо відавочна: з самай раніцы суботы і да позняга вечара нядзелі Быхаў і яго госці спаць не будуць.