Да закрыцця XXIV "Лістапада" застаецца некалькі дзён

8 ноября 2017

На сталічных экранах нон-стоп ідуць конкурсныя праграмы ігравога і дакументальнага кіно.

Апагею дасягнуў і марафон нацыянальных карцін. Тым часам вынікі аб’явіў "Лістападзік".

Золата праграмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ўзяла французская карціна "Падарожжа Фані". Прызы "За лепшую рэжысуру" і "Лепшую дзіцячую ролю" адправіліся ў Іран. А фаварытам галасавання гледачоў стаў фільм-адкрыццё з Германіі.

Сёння ж сваім вопытам правядзення, стварэння стратэгій і складання праграмы буйных міжнародных кінападзей дзеляцца кіраўнікі Варшаўскага кінафестывалю і фестывалю паўночных і балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне". Ужо заўтра пройдуць апошнія конкурсныя паказы. Затым журы вызначыць уладальнікаў галоўных узнагарод фестывалю. Імёны пераможцаў аб’явяць на цырымоніі закрыцця ў кінатэатры "Масква" ў пятніцу.