Да старту "Лістапада" застаецца некалькі дзён

30 октября 2017

Зорапад - на "Лістападзе": да старту 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю застаецца некалькі дзён.

Ужо вядома, што чырвоную дарожку адкрыцця сваёй прысутнасцю ўпрыгожаць лаўрэат прэміі "Оскар" за фільм "Масква слязам не верыць", народны артыст Расіі Уладзімір Мяньшоў і савецкая актрыса Аляксандра Якаўлева. На хэдлайнер фестывалю - фільм "Арытмія" Барыса Хлебнікава - прададзеныя практычна ўсе білеты. Асаблівым інтарэсам карыстаецца новаўвядзенне гэтага года - абанементы.

Пры падрыхтоўцы праграмы кінафестывалю арганізатары праглядзелі больш чым 500 карцін. Сярод прац, якія ўбачыць беларускі глядач, 13 стужак, што ўвайшлі ў лонг-ліст прэміі "Оскар". Усяго "Лістапад" прыме 164 фільмы з 55-ці краін. Сёлета ў мінскім кінафестывалі дэбютуе Албанія.