Ужо ў нядзелю ў экспацэнтры "Паркавы" ўдзельнікаў конкурсу чакае рэкордна доўгая чырвоная дывановая дарожка. Ну а галоўнай музычнай навінай стала вяртанне Русланы - яна выступіць у фінале "Еўрабачання", дзе прапануе сваю новую песню.
А якія планы на сёння ў беларускіх артыстаў - раскажа спецыяльны карэспандэнт у Кіеве Яўген Перлін. У NaviBand прайшла фотасесія і аўтографсесія ў адным з гандлёвых цэнтраў у сэрцы Кіева. Сустракалі цяпло, фанаты спявалі песню "Гісторыя майго жыцця". Усе вельмі падтрымліваюць ідэю выканання песні па-беларуску. Ксюша і Арцём раздалі фанатам на памяць дыскі, значкі з беларускай сімволікай і буклеты.
Сёння рэпетыцыі працягнуцца ў рэпетыцыйных залах з трэнерам па вакале і харэографам. Каб трохі адкарэктаваць нумар і адтачыць сваё майстэрства перад другой генеральнай рэпетыцыяй.
А ў другой палове NaviBand чакае пешаходная экскурсія па Кіеве ад арганізатараў "Еўрабачання". Хлопцы змогуць пазнаёміцца з галоўнымі славутасцямі ўкраінскай сталіцы.













