Да пачатку "Славянскага базару ў Віцебску" засталося менш за месяц

15 июня 2019

Бязвізавы рэжым стане дадатковым стымулам для замежных гасцей наведаць мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю мастацтваў. Рыхтавацца да сустрэчы гасцей арганізатары ўжо сталі з апошнімі акордамі папярэдняга фестывалю. У спісе - больш за сотню аб'ектаў. Аўтамабільныя дарогі, асвятленне вуліц, усталяванне арт-аб'ектаў.

Большасць квіткоў на фестывальныя мерапрыемствы ўжо прададзена. Магчымасць іх набыцця праз інтэрнэт і бязвізавы рэжым пашырылі геаграфію гасцей. Ужо вядома, што акунуцца ў атмасферу свята жадаюць жыхары Швейцарыі, Ізраіля, ЗША, Латвіі.