Фінальнае шоу адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання" на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 22.00

25 августа 2017

Менш за паўгадзіны застаецца да пачатку прамой трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". Двое сутак у рэжыме нон-стоп ішлі рэпетыцыі і прагоны, каб сёння фіналісты змаглі выступіць на сцэне перад вялікай тэлеаўдыторыяй. Ці ўсё гатова - ведае Ніна Мажэйка. Яна знаходзіцца ў эпіцэнтры еўравізійных падзей - у галоўнай студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў " - і выходзіць з намі на прамую сувязь.

Добры вечар! Імя трыумфатара даведаемся бліжэй да апоўначы. Але асабіста я вам раю паглядзець шоу ад пачатку і да канца. Таму што сёлета вялізная каманда спецыялістаў, якія ствараюць нацыянальны адбор, падрыхтавала неверагодна маляўнічае шоу.

Сёння ўвечары, за некалькі гадзін да трансляцыі, на гэтай сцэне прайшоў генеральны прагон у рэжыме прамога эфіру. Гэта значыць, што дзясятка фіналістаў, вядучыя і ўся каманда Белтэлерадыёкампаніі правялі рэпетыцыю без спыненняў. Ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнасці. Па перыметры студыі расстаўленыя 9 камер. Таму нішто не схаваецца ад вачэй тэлегледачоў. На адборы задзейнічаныя ўсе службы - для таго, каб мабільна рыхтаваць да выступлення ўдзельнікаў без паўз. Хоць яны будуць. Але ўсяго на 30 секунд. Такі хронаметраж - міжнародны фармат візітоўкі. Гэта своеасаблівы відэаканферанс аб кожным з артыстаў.

А гэтага чалавека прадстаўляць не трэба. Так, гэта такі падрослы Саша Мінёнак. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне- 2016". Саша, прывітанне!

Летась з розніцай літаральна ў адзін дзень на гэтай сцэне стаяў ты. Напэўна, хваляваўся. Што б зараз ты параіў фіналістам, якія рыхтуюцца да выхаду? Распавядзі, чым ты зараз займаешся, як тваё жыццё памянялася пасля нацыянальнага адбору? Сёння ты нешта падрыхтаваў для сваіх беларускіх прыхільнікаў?

А я распавяду яшчэ пра адну дэталь сцэны. Фіналісты сёлета выступаюць прама пад сонцам. І гэта я зараз не пра тую цёплую атмасферу, якая пануе ў студыі "600 метраў". А пра гіганцкую люстру з святлодыёдных экранаў. Гэтае сонца або мдзэа - сімвал дзіцячага "Еўрабачання" ў Тбілісі. Хто ж паедзе ў Грузію, даведаемся зусім хутка. А я нагадаю, што рашэнне прымаюць журы і тэлегледачы. Абавязкова галасуйце за ўпадабанага артыста. І вы, Сяргей, таксама галасуйце. Я асабіста буду. Але нагадаю, што аддаць свой голас можна будзе толькі пасля выступлення ўсіх удзельнікаў і аб'яўлення старту галасавання.