Да канца года ўсе кінатэатры горада пяройдуць на лічбу

16 июля 2013
У верасні ж гледачоў сустрэне адноўленая кіназала Ракета. Наступныя ў чарзе на рэканструкцыю - Перамога і Масква. Першы плануюць закрыць ужо ў наступным годзе, а вось Масква можа пачакаць яшчэ два гады. Зараз жа ў Мінску 24 кіназалы, якія могуць прыняць каля 5 мільёнаў гледачоў за год. Але, на думку спецыялістаў, кінатэатраў сталіцы катастрафічна не хапае.

У найбліжэйшыя два гады ў Мінску можа з'явіцца яшчэ адзін кінатэатр - Авангард, што ў раёне станцыі метро Грушаўка. Зараз спецыялісты распрацоўваюць праектную дакументацыю.