Да конкурсу "Еўрабачанне-2018" - менш за месяц. Alekseev працягвае проматур

20 апреля 2018

Прадстаўнік Беларусі на песенным шоу Alekseev працягвае проматур. Сустрэўся з паслом нашай краіны ва Украіне. Важная гутарка з кіраўніком беларускай дыпмісіі адбылася ў асабняку прадстаўніцтва ў Кіеве.

Падчас гутаркі Ігар Сокал падкрэсліў не толькі даўнія гістарычныя сувязі дзвюх краін, але і важнасць развіцця цяперашняга культурнага ўзаемадзеяння. Пасол пажадаў беларускаму дэлегату поспеху на галоўным песенным конкурсе Еўропы, а таксама зрабіў сімвалічны падарунак - фрачны значок з дзяржаўнымі флагамі Беларусі і Украіны. Нашы карэспандэнты працягваюць сачыць за падрыхтоўкай артыста да конкурсу. Навошта ў графіку Аляксеева футбол? І чаму вырашыў наведаць стары хатні адрас. Глядзіце ў гэтую нядзелю - у "Галоўным эфіры".