Да фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2018" засталося два дні!

23 ноября 2018

Напярэдадні ў "Мінск-Арэне" адбылася рэпетыцыя вяшчальнікаў. Менавіта яны агучаць вынікі галасавання гледачоў. Усяго ў цырыманіяле прымуць удзел 11 замежных веснікаў і 10 беларускіх школьнікаў, за тыя краіны, хто не змог прадставіць свайго кандыдата. Сярод нашых рабят правялі кастынг. Абавязковае патрабаванне - веданне англійскай. У большасці беларускія вяшчальнікі - гэта тыя, хто прэтэндаваў на ролю вядучых фінальнага шоу. Ацэнкі, якія агучваюць вяшчальнікі на прагонах, выдуманыя. Паралельна рэпеціруюць і аператары "грын-рум", каб падчас аб’яўлення вынікаў галасавання і запаветных 12-ці балаў маментальна зрэагаваць і не ўпусціць эмоцый канкурсантаў.

Адразу пасля адбылася рэпетыцыя нумара адкрыцця - з парадам канкурсантаў "Еўрабачання-2018". У дзеянні, з якога пачнецца нядзельнае шоу, прымае ўдзел больш за дзве сотні дзяцей. Прагон адкрыцця і аб'яўленне вынікаў будзе таксама і сёння.