Да дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску застаецца менш як два тыдні

13 ноября 2018

На галоўнай пляцоўцы завяршаюцца працы па зборцы сцэны. А тым часам "Мінск-Арэну" ўпершыню наведалі валанцёры - памочнікі, без якіх не абыходзіцца ніводны конкурс "Еўрабачанне". У добраахвотніцкай камандзе Белтэлерадыёкампаніі занятыя 70 вакансій. Гэта маладыя людзі ад 18 да 31-го года з веданнем замежных моў. Валанцёры будуць працаваць з дэлегацыямі, тэхнічным і творчым персаналам. Памочнікі апынуліся ў ліку першых, хто атрымаў бэйджы, спецыяльную еўравізійную ўніформу, а таксама сім-карты ад афіцыйнага партнёра конкурсу - кампаніі Velcom. Акрамя таго, спецыяльна для аташэ дэлегацый правялі майстар-клас па тэхніцы бяспекі і правілах паводзін у "Мінск-Арэне".

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі прадставілі і вяшчальнікаў - тых, хто аб'явіць балы ад некаторых краін - удзельніц конкурсу. Кандыдатаў абвясціць вынікі галасавання выбіралі падчас кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання". Першая рэпетыцыя вяшчальнікаў на сцэне "Мінск-Арэны" адбудзецца 20 лістапада.