Да дзіцячага "Еўрабачання" застаецца тыдзень

14 ноября 2015

Напярэдадні ў адным са сталічных клубаў праводзілі беларускага ўдзельніка Руслана Асланава. Юнага артыста прыйшлі падтрымаць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія разам з ім займаюцца ў музычнай студыі, зоркі беларускай эстрады і нават прыхільнікі. Сапраўднай кульмінацыяй творчага вечара стаў гіганцкі торт з лагатыпам дзіцячага "Еўрабачання". Ужо сёння беларуская дэлегацыя ў поўным складзе вылеціць у Сафію, каб пачаць падрыхтоўку да конкурсу.