Да дзіцячага Еўрабачання застаецца 10 дзён

5 ноября 2014

Беларуская дэлегацыя цалкам гатовая да адлёту на Мальту, дзе пройдзе папулярнае песеннае шоу. Наша ўдзельніца Надзея Місякова працягвае рэпетыцыі. Адкарэкціраваны сцэнічныя ўборы, падрыхтавана 150 проманабораў. Крыху змянілася і аранжыроўка песні Сокал, і харэаграфія нумара. Па-новаму са сцэны будзе глядзецца інструмент дуда, які задзейнічаны ў выступленні. Як іменна - пакуль сакрэт і для гледачоў, і для журналістаў. Абноўлены нумар публіка зможа ацаніць толькі ў прамым эфіры 15 лістапада.


Надзея Місякова, прадстаўніца Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне-2014: У маім нумары выкарыстоўваецца інструмент дуда. Яго зрабіў мой тата. Ён, вядома, не іграе, не гучыць, але ў нумары глядзіцца хораша і эфектна.


Беларуская дэлегацыя таксама ўжо азнаёмілася са сваім рэпетыцыйным графікам. Надзея Місякова перад шоу не толькі выпрабуе сцэну, але і наведае ўрокі дружбы - дасць міні-канцэрт у адной са школ Мальты.