Да 20-га Мінскага міжнароднага фестывалю засталося пару дзён

30 октября 2013

Знакамітыя госці, змястоўныя карціны - ігравыя і дакументальныя. Праграма даўно звярстаная. Засталіся арганізацыйныя пытанні.


У напружаную атмасферу падрыхтоўкі кінафестывалю акунулася наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч. Тут, у штабе фестывалю, за пару дзён да адкрыцця Лістапада атмасфера напружаная. Праца па падрыхтоўцы 20-га - юбілейнага кінафестывалю вялася на працягу года. Перамовы, запрашэнні, дамовы - усё на асабістых кантактах вопытнай каманды арганізатараў. У сучасным бізнес-свеце кінематографа дылетантам не выжыць.


Які кінафэст без кіназорак і мэтраў рэжысуры! Толькі сёння гэта не проста знакамітыя вядомыя госці, а, першым чынам, людзі, якія прывозяць свой кінапрадукт і прасоўваюць яго. Кіра Муратава са стужкай Вечнае вяртанне, францужанка Клер Дэні - адна з лепшых рэжысёраў аўтарскага кіно.


За 20 гадоў Лістапад стаў міжнародна прызнаным кінафестывалем у Еўропе. Ёсць у кінафоруму і свой асаблівы імідж, які папулярызуе працы кінематаграфістаў, першым чынам, з постсавецкіх краін.


Агульная гісторыя, праблемы, ёсць аб чым гаварыць і абмяркоўваць… у кіно. У афішы мінскага кінафэсту аўтарскія, жанравыя працы, ёсць і тыя, якія руйнуюць усе жанравыя межы.


У конкурснай праграме 20-га Лістапада шырока прапанаванае дакументальнае кіно, якое з кожным годам становіцца ўсё цікавейшым і больш папулярным.


Замежныя госці пачынаюць прыязджаць ужо заўтра самалётамі, цягнікамі, а некаторыя і параходамі…


У падтрымку каманды штаба студэнты-валанцёры з Акадэміі мастацтваў і Лінгвістычнага ўніверсітэта за гонар лічаць папрацаваць на кінафэсце. Практыка ў мове, зносінах, арганізацыі.


Ісціна ў кіно - такі дэвіз-слоган 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад. Філасофскі сэнс якога складаецца ў тым, што не столькі фільм павінен падабацца гледачу, колькі глядач твору кінематаграфістаў.