Да 19 студзеня кожны можа прыняць удзел у святочных абрадах

11 января 2019

Каляды ў Беларусі працягваюцца. Да 19 студзеня кожны можа прыняць удзел у святочных абрадах, якія праводзяцца ў этнаграфічных музеях па ўсёй краіне. Калядоўшчыкі сімвалізуюць нашых продкаў, увасабляюць сувязь з тым светам, а легендарная каза адказвае за змену часоў - мінулы год пайшоў, пачаўся новы. Калядоўшчыкі нясуць дабрабыт у дом, таму не пусціць іх – значыць, наклікаць на сябе бяду. Калядныя тыдні - гэта і час варожбаў, калі любы можа даведацца, што прынясе яму год.

Чаму кажух казы трэба вывернуць навыварат, як правільна калядаваць і што дарыць калядоўшчыкам, даведайцеся ў раздзеле “Анлайн-канферэнцыя” на сайце tvr.by, а таксама на ютуб-канале АТН.