Дню работнікаў радыё і тэлебачання прысвячаецца

5 мая 2018

Напярэдадні ў Мінску ў Доме дружбы, ўшаноўвалі маіх калег. Медыйшчыкаў са сцэны павіншавалі музычныя калектывы Белтэлерадыёкампаніі. Вядомыя беларускія артысты выканалі хіты 50-х - 80-х гадоў.

Аляксандр Дамарацкі, журналіст, тэлевядучы:

"Гэта як акцёрства, як займацца выяўленчым мастацтвам, музыкай, мне так здаецца. А што да тэлевізійнай кухні - усё мяняецца вельмі хутка, прагрэс выдатны. Але мне б хацелася пажадаць, каб усе беларускія каналы для нашых тэлегледачоў былі самымі любімымі".

Святкаваць Дзень работнікаў радыё і тэлебачання ў Беларусі будзем у панядзелак, 7 мая. Дарэчы, сёння ў склад Белтэлерадыёкампаніі ўваходзяць адразу 7 тэлеканалаў, 5 радыёстанцый і 5 абласных тэлерадыёкампаній. Ахоп аўдыторыі - звыш 250 мільёнаў чалавек.