Дні праваслаўнай культуры стартавалі ў Мінску

23 октября 2019
Копіі старажытных ікон музеяў Масквы, фрагменты фрэсак XII стагоддзя полацкага Спаса-Праабражэнскага храма, а таксама вядомыя абразы, вышытыя  бісерам. Дні праваслаўнай культуры стартавалі ў Мінску. Падчас духоўна-асветніцкага праекта ў сталічнай галерэі адкрыліся пяць выстаў мастацкіх работ розных аўтараў.

На ўрачыстым адкрыцці арганізавалі канцэрт духоўных песнапенняў, музыкі і аўтарскай паэзіі. Значная частка фестывалю пройдзе у музеях, бібліятэках, на розных культурных пляцоўках горада.