Дні "Лістапада" "Беларусьфільм" адзначыў прэм'ерай

5 ноября 2017

У гэтыя хвіліны Нацыянальная кінастудыя прэзентуе новую поўнаметражную карціну ў кінатэатры "Масква". Сямейны фільм "Тум-пабі-дум" ад рэжысёра такіх кінахітоў, як "Забойная сіла", "Знахар" і "Дзяржаўная мяжа" Вячаслава Нікіфарава. Стужку стварылі ў сціснутыя тэрміны - усяго за 4 месяцы. У фільме задзейнічана толькі беларуская трупа артыстаў. Выключэннем стаў цэнтральны персанаж - 11-гадовы ўкраінец Арцём Венгеровіч. У шматлікіх сцэнах у масоўцы зняліся выхаванцы інтэрната для дзяцей-сірот пасёлка Радашковічы. Сёння ўсе яны прыбылі на закрыты перадпаказ.

Пасля заканчэння паказу паводле водзываў гледачоў, сярод якіх мноства юных кінаманаў, прадстаўнікі "Беларусьфільма" вызначаць мэтавую аўдыторыю поўнаметражкі - будзе гэта сямейны фільм з абмежаваннем 6+ або 12+. Прэм'ера на вялікіх экранах запланавана на пачатак наступнага года.