Дні культуры В'етнама ў Беларусі стартавалі ў Мінску

13 июня 2018

Азія ў беларускай сталіцы. Дні культуры В'етнама ў Беларусі стартавалі сёння ў Мінску. Літаральна праз гадзіну на сцэне Белдзяржфілармоніі распачнуцца выступленні майстроў мастацтваў азіяцкай рэспублікі. Дарэчы, за апошнія гады паток турыстаў як у Беларусь, так і ў В'етнам павялічыўся. Ужо тры гады дзейнічае бязвізавы ўезд у В'етнам для беларускіх турыстаў на 15 дзён.