Дні культуры Казахстана стартуюць у Беларусі

8 октября 2013
У рамках афіцыйных мерапрыемстваў сёння сустрэнуцца міністры культуры Барыс Святлоў і Мухтар Кул-Мухамед. А ўвечар на сцэне Беларускага музычнага тэатра ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры і гала-канцэрт майстроў мастацтваў Казахстана. У праграме - выступленне народнай артысткі Розы Рымбаевай, танцавальных калектываў, салістаў оперы, рок-груп і інструментальных ансамбляў Казахстана.