Дні культуры Ізраіля ў Беларусі ўрачыста адкрыліся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы

20 апреля 2016

Там презентавалі кнігу пісьменніка, сцэнарыста і драматурга Этгара Керэта. Дарэчы, твор пераведзены на беларускую мову. А 18 красавіка ў кінатэатры «Цэнтральны» прайшоў паказ яго фільма «Медуза».

З Ізраіля да нас завітаюць і лялечны тэатр «Ключ», фотавыстава Густава Сагорскага, іншыя мерапрыемствы. Частка з іх пройдзе ў Гродне, Брэсце, Віцебску. Увогуле ж Дні культуры Ізраіля у Беларусі прадоўжацца да 19 мая.