Дні карэйскага кіно стартавалі ў Мінску

6 июня 2014

На гэты раз кінатэатр Перамога прапануе шэсць кінасеансаў за тры дні. У афішы як прэм'еры, так і фільмы, якія ўжо атрымалі сусветнае прызнанне кінафестываляў, крытыкаў і гледачоў. Больш падрабязна Ларыса Гулякевіч.


У перыяд зараджэння карэйскага кінематографа замежныя фільмы, увезеныя ў Карэю, называліся карцінкамі, якія рухаюцца. Першы афіцыйны прагляд прывезенай кінастужкі адбыўся ў Сеуле ў 1903 годзе. На той час у Еўропе кінематограф існаваў ужо больш як 30 гадоў.


За апошнія дзесяцігоддзі паўднёвакарэйскі кінематограф крочыў далёка наперад. Карэйскія кінафільмы самых розных жанраў сталі з'яўляцца на экранах кінатэатраў ЗША, Японіі, еўразійскіх краін і заваявалі высокую ацэнку гледачоў, крытыкаў і кінафестываляў. А сусветныя кінастудыі (такія як Галівуд) сталі запрашаць карэйскіх кіназорак.


Дні карэйскага кіно ў Мінску праводзяцца з 2009 года. У чэрвеньскай афішы кінатэатра Перамога шэсць кінапаказаў. Паўднёвакарэйская драма Прычына жыць, рамантычная меладрама Уводзіны ў архітэктуру і спартыўная драма Лепшы момант у маім жыцці. Фільмы дэманструюцца з рускімі субцітрамі.