"Дзённікі "Еўрабачання". Сёння ў 16:20 на "Беларусь 1"

10 марта 2019
Беларусь вызначылася з дэлегатам на "Еўрабачанне-2019". Ужо ў маі нашу краіну прадставіць 16-гадовая ЗЕНА. Рашэнне было прынята 7 сакавіка ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь 24". Чым і кім запомніцца нацыянальны адбор? Уся праўда аб падрыхтоўцы фіналістаў. Непадрыхтаваныя каментарыі і непадробныя эмоцыі - у "Дзённіках "Еўрабачання". Сёння ў 16:20 на "Беларусь 1".