Дзённікі "Еўрабачання-2019". Усе падрабязнасці конкурсу

4 мая 2019
14 мая ў Ізраілі пройдзе першы паўфінал конкурсу, і ZENA з кампазіцыяй "LIKE IT" выступіць у ім пад нумарам 8.

Даведвацца пра самыя важныя і цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашай дэлегацыяй падчас конкурсных тыдняў, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і традыцыйных 16-хвілінных дзённікаў "Eurovision. Вынікі тыдня"  кожную нядзелю ў 16:20. А з 4 мая на першай кнопцы з'явяцца штодзённыя троххвілінныя  выпускі дзённікаў "Еўрабачання-2019".