Дзмітрый Сурыновіч у Мiнску экспануе больш за 70 сваіх твораў

5 ноября 2018

Мастак анімацыйнага кіно і акварэлі Дзмітрый Сурыновіч экспануе больш за 70 сваіх твораў. Выстава працуе ў Музеі сучаснага мастацтва. Жывапіс акрылавымі фарбамі, акварэлі, сюжэтныя, абстрактныя, чорна-белыя малюнкі тушшу. Усё гэта раскрывае розныя аспекты творчасці мастака. У зале ў рэжыме нон-стоп дэманструюць і анімацыйныя фільмы.

Некаторыя творы Дзмітрыя Сурыновіча ўключаны ў экспазіцыю ўпершыню.