Дзмітрый Дзюжаў даў монаспектакль у Белдзяржфілармоніі ў рамках фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае"

5 марта 2020
Космас з "Брыгады" на мінскай сцэне загаварыў фразамі Яўгена Анегіна. Папулярны акцёр тэатра і кіно Дзмітрый Дзюжаў  даў монаспектакль напярэдадні ў Белдзяржфілармоніі. Паўтарагадзіннае  чытанне пушкінскага рамана - частка міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае" - сабрала шэсць  сотняў гледачоў. У дуэце з Дзюжавым  на сцэне выступіў і Сімфанічны аркестр Беларусі  пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына.  Музычныя спецэфекты для рамана - праз унікальныя партытуры савецкага кампазітара Сяргея Пракоф’ева. 

Білеты на фестываль Співакова карыстаюцца попытам. 7 сакавіка ў Вялікім тэатры чакаюць балетнае гала ад харэографаў вядучых  тэатраў Еўропы. У Мінск прыедуць прадстаўнікі Каралеўскага балета Швецыі і Галандскага нацыянальнага балета. А фінальны акорд сыграюць  уладальнікі "Грэмі" - аркестр "Крэмерата Балтыка".