"Дыскамфорт" у стылі сюрэалістычнага поп-арта

3 мая 2016

Выстава, якая прыехала ў Мінск наўпрост з Нью-Ёрка. Малады мастак, працы якога доўгі час захоўваліся толькі ў электронным варыянце, выстаўляецца ў сталіцы. Андрэй Касай прывёз усяго дзесяць каларытных прац. Экспазіцыйная дзейнасць мастака пачалася летась. Гэтак жа аўтар зарэкамендаваў сябе як мультыплікатар, супрацоўнічаючы са шматлікімі сусветнымі брэндамі.

Акрамя палотнаў на выставе прапанаваны і мультыплікацыйны фільм Андрэя Касая. Экспазіцыя размешчана ў індустрыяльнай арт-прасторы ў цэнтры Мінска і прадоўжыцца да пятніцы.