Дырэкцыя фондавых матэрыялаў Белтэлерадыёкампаніі пакажа культавы балет "Тыль Уленшпігель" анлайн

24 апреля 2020
У аснове пастаноўкі  аднайменны раман Шарля дэ Кастэра. Прэм'ера спектакля Яўгена Глебава ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева адбылася на сцэне Вялікага тэатра ў 1978 годзе. Віртуальная аўдыторыя зможа ацаніць запіс, зроблены нашымі калегамі-тэлевізіёншчыкамі праз 5  гадоў пасля першага паказу. У партыі народнага героя Тыля  ўбачым Юрыя Траяна, Неле - Людмілу Бржазоўскую. Спектакль з'явіцца ў супольнасці #ЗОЛОТОЙФОНДБТ. Балет даступны ў Сетцы на працягу тыдня, пачынаючы з гэтага дня.